ДУ «Івацэвіцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва»

Адрас: 225295, г. Івацэвічы, вул. Шчорса, 13

Тэлефон +375 1645 9 76 89

Тэл. / Факс +375 1645 9 76 89

Е-mail - Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Сайт - ivactcson.brest.by

Дырэктар - Покалюк Дзяніс Валер'евіч, тэл. +375 1645 2 53 19

Час прыёму грамадзян: па серадах з 08.00 да 14.00

«Івацэвіцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» (ТЦСАН) з'яўляецца дзяржаўнай установай сацыяльнага абслугоўвання, дзейнасць якой накіравана на арганізацыю сацыяльнага абслугоўвання грамадзян, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, у формах стацыянарнага, паўстацыянарнага, нестацыянарнага, тэрміновага сацыяльнага абслугоўвання, сацыяльнага абслугоўвання дома і ў замяшчальнай сям'і, а таксама садзейнічанне актывізацыі ўласных намаганняў грамадзян па папярэджанні, пераадоленні цяжкай жыццёвай сітуацыі і (або) адаптацыі да яе, ажыццяўленне функцый па апецы і папячыцельстве ў адносінах да паўналетніх асоб, якія прызнаны недзеяздольнымі або абмежавана дзеяздольнымі.

 

Тэрытарыяльны цэнтр аказвае наступныя віды паслуг:

- аказанне грамадзянам, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, кансультацыйна-інфармацыйных і сацыяльна-пасрэдніцкіх паслуг;

- выяўленне і дыферэнцыраваны ўлік грамадзян і сем'яў, якія маюць патрэбу ў сацыяльнай падтрымцы;

- абследаванне матэрыяльна-бытавых умоў жыцця льготных катэгорый грамадзян (сямей);

- аказанне непрацаздольным грамадзянам сацыяльна-бытавых, сацыяльна-рэабілітацыйных, кансультацыйна-інфармацыйных, сацыяльна-пасрэдніцкіх і сацыяльна-педагагічных паслуг у форме сацыяльнага абслугоўвання дома ў залежнасці ад ступені страты здольнасці да самаабслугоўвання і характару патрэбнасці ў паслугах;

- прадастаўленне сацыяльна-бытавых паслуг дома разавага характару;

- цырульні паслугі;

- рамонт швейных вырабаў;

- аўтатранспартныя паслугі «сацыяльнае таксі»;

- афармленне на сацыяльныя койкі;

- аказанне праз салон "Міласэрнасць" замежнай бязвыплатнай дапамогі;

- прадастаўленне праз пункт пракату тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі;

- паслугі сядзелкі;

- паслугі пагадзіннага догляду за малалетнімі дзецьмі (паслугі няні);

- прадастаўленне паслугі часовага прытулку (для ахвяр гандлю людзьмі, асоб, якія пацярпелі ад дамашняга насілля, тэрарыстычных актаў, тэхнагенных катастроф, стыхійных бедстваў і асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў);

- аказанне садзейнічання ў сацыяльна-бытавой адаптацыі, сацыяльна-працоўнай, сацыяльна-псіхалагічнай, сацыяльна-культурнай рэабілітацыі, сацыяльна-асяроддзявай арыентацыі і рэабілітацыі метадамі фізкультуры і спорту інвалідаў, у тым ліку выпускнікоў цэнтраў карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі сістэмы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь , ва ўмовах дзённага знаходжання ў аддзяленні;

- прыём і афармленне дакументаў на забеспячэнне тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі ў адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў РБ № 1722 ад 11.12.2007г.;

- паслугі персанальнага асістэнта.

 

Сваю дзейнасць тэрытарыяльны цэнтр ажыццяўляе на базе 5 функцыянуючых структурных аддзяленнях і 2 філіялаў:

- аддзяленне першаснага прыёму, аналізу, інфармавання і прагназавання - (т. 3 - 29 - 76);

- аддзяленне сацыяльнай дапамогі дома – (т. 2 – 50 – 92);

- аддзяленне комплекснай падтрымкі ў крызіснай сітуацыі - (т. 9 - 60 - 97);

- аддзяленне сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў - (т. 3 - 00 - 77);

- аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту - (т. 2 - 06 - 27);

- філіял ДУ "Івацэвіцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва" ў г.п. Целяханы – (т. 28-0-33), адрас: г.п.Целеханы, вул. 17 Верасня, д.19, к. 16.

- філіял ДУ "Івацэвіцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва" ў г. Косава - (т. 32-0-12), адрас: г. Косава, вул. Т.Касцюшкі, д. 20.

 

Пры аддзяленні сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі функцыянуюць: клубы "Я буду жыць для цябе", "Без межаў", "Псіхолаг у калектыве", школа самаразвіцця "Пазнай сябе", аб'яднанне па інтарэсах "Тры +".

Пры аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў створаны гурткі «Дамавёнак», «Лоскуток», «Умелыя рукі», «Прыбірай-ка», «Свет скрапбукінгу», «Лукашка ідэй», «Рамеснік», «Крокі здароўя», «БЭМС», "Імпульс", "Мега-Біт", "Шашкі-шахматы", у рамках сацыяльна-працоўнай рэабілітацыі арганізаваны напрамак працоўнай тэрапіі ў цяпліцы. Дзейнічае тэатральная студыя "Ваш выхад". Пры аддзяленні працуюць клубы: "Мы бачым свет сэрцам", "Спорт-тайм", клуб "Агеньчык надзеі".

Пры філіяле ДУ "Івацэвіцкі ТЦСАН" у г.п. Целяханы дзейнічаюць гурткі: "Чароўны куфэрак", "Чароўны мікрафон", "Гаспадар", "Мыльная фантазія", клубы "Крыніца здароўя", "Следапыт", "Незвычайныя сябры".

У філіяле ДУ «Івацэвіцкі ТЦСАН» у г. Косава дзейнічаюць гурткі: «Чароўны лямец»», «Свет лепкі», клуб зносін «Святло дабра».

Для пажылых грамадзян пры аддзяленні дзённага знаходжання арганізаваны клубы па інтарэсах "Малады душой" і "Літаратурная гасцёўня". У аддзяленні працуюць гурткі "Сама дасканаласць", "Сувенірная крама".

З мэтай павышэння якасці жыцця і сацыяльнай актыўнасці, умацавання фізічнага і душэўнага здароўя на базе ТЦСАН працуе "Універсітэт трэцяга ўзросту".

У тэрытарыяльным цэнтры працуе сацыяльна-інфармацыйнае бюро - "Час жыць", бацькоўскія ўніверсітэты - "Мама-Школа", "Тата-школа", "Школа бяспекі», «Школа здароўя».

З мэтай зберажэння культурнай спадчыны і народных традыцый адкрыты музейны куток дэкаратыўна-прыкладной творчасці "Чамаданчык памяці".

Супрацоўнікамі цэнтра арганізуюцца і праводзяцца культурна-масавыя мерапрыемствы, круглыя сталы, іншыя тэматычныя мерапрыемствы.

 

View the embedded image gallery online at:
https://komtsz.gov.by/index.php/by/ab-kamitetse/sistema-kamiteta/terytaryyalnyya-tsentry-satsyyalnaga-abslugouvannya-naselnitstva/4400-gu-ivatsevichskij-territorialnyj-tsentr-sotsialnogo-obsluzhivaniya-naseleniya?tmpl=component&print=1&layout=default#sigProId3834183193

 

JavaScript must be enabled in order for you to use Google Maps.
However, it seems JavaScript is either disabled or not supported by your browser.
To view Google Maps, enable JavaScript by changing your browser options, and then try again.

Друкаваць

Друкаваць