Инструменты
Инвертировать
Монохромный
Низкая насыщенность
Высокая насыщенность
Темный контраст
Легкий контраст
Выделить ссылки
Выделить заголовки
Чтение экрана
Режим чтения
Масштабирование
Размер шрифта
Высота линии
Межбуквенное расстояние
      КОМИТЕТ
по труду, занятости и социальной защите Брестского облисполкома

“Корнеўскія чытанні” ў памяць паэта Алеся Корнева

У цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя В. Таўлая ў рамках літаратурна-музычнай гасцёўні “Крыніца” пры аддзяленні для грамадзян пажылога ўзросту ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва г.Баранавічы» прайшлі “Корнеўскія чытанні” у дзень нараджэння творцы. Ініцыятарам штогадовых сустрэч выступіла Раіса Раманчук – кіраўнік літаратурна-музычнай гасцёўні “Крыніца”, член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Міжнароднай асацыяцыі пісьменнікаў і публіцыстаў, сябра літаратурна-творчага аб’яднання “Купальскія зоры” пры цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя В. Таўлая.

Ёсць людзі, якія “свецяцца”, якія саграваюць сваім цяплом усіх, хто іх акружае. Такім застаўся ў памяці землякоў баранавіцкі паэт Алесь Корнеў. Падчас сустрэчы прагучала шмат шчырых слоў у адрас Алеся Касьянавіча. Прысутныя ўспомнілі жыццёвы і творчы шлях паэта. Ён быў няпростым: ваеннае дзяцінства, школьныя гады, навучанне ў медыцынскім інстытуце, праца на працягу 33 гадоў у скурна-венералагічным дыспансеры. Пасля выхаду на пенсію ён натхнёна займаўся лясной скульптурай і мастацтвам, але найбольш праявіў сябе ў літаратурнай творчасці. І гэта не засталося незаўважаным: Алесь Корнеў адзначаны Брэсцкай абласной літаратурнай “Мядовай прэміяй” (2009) і абласной літаратурнай прэміяй імя Уладзіміра Калесніка (2011). З-пад пяра Алеся Касьянавіча выйшлі 32 зборнікі, у якіх ён з пяшчотай адклікаўся аб жанчыне, Радзіме, роднай мове і прыродзе. Нягледзячы на цяжкасці, творца ішоў па жыцці з аптымізмам і гумарам.

Слайд-фільм, падрыхтаваны супрацоўнікамі бібліятэкі, дазволіў удзельнікам сустрэчы яшчэ раз пагартаць старонкі “жыццёвага фотаальбома” Алеся Касьянавіча, “пачуць і ўбачыць” вершы ў яго выкананні.

Успомніць таленавітага паэта і сціплага чалавека прыйшлі блізкія і родныя, сябры, баранавіцкія творцы. Вечар быў напоўнены паэзіяй і музыкай.

Друкаваць

  • Региональная карта
  • Официальный сайт Республики Беларусь
  • Детский правовой сайт
  • Новости Беларуси
  • Национальный центр электронных услуг
  • Единый портал электронных услуг
  • Информационный ресурс по оказанию помощи
  • Портал рейтинговой оценки
  • Биометрический документ
  • Профилактика насилия в семье
  • Льготы семьям, воспитывающим детей-инвалидов
  • Гуманитарная помощь
  • Брестская областная организация ОО
  • Цели устойчивого развития Беларуси
  • Государственные гарантии и льготы семьям, воспитывающим детей, в Республике Беларусь